- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Творчасць Мікалая Селяшчука - яркая і самабытная з'ява ў культуры Беларусі. Мікалай Селяшчук нарадзіўся 4 жніўня 1947 года ў в.Велікарыта Брэсцкай вобласці. Вучыўся ў Мінскім мастацкім вучылішчы, а потым у 1976 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. У 1966 годзе пачаў удзельнічаць у шмаглікіх мастацкіх выставах, і адразу яго творы нрыцягнулі ўвагу не голькі гледача, але і спецыялістаў сваей неардынарнасцю. Графічныя лісты заўсёды адрозніваліся віртуёзнасцю тэхнічнага выканання (ці то афорт, ці то літаграфія), своеасаблівым мысленнем у трактоўцы сюжэта.