- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Хрысьціяне нашага краю, праваслаўныя, каталікі і інш., лічаць гады паводле хрысьціянскай эры, г. зн. ад Нараджэньня Хрыста. Аднак у гэтым годалічэньні яны паслугоўваюцца рознымі календарамі: праваслаўныя — Юльянскім ці Старым Стылем, а каталікі — Рыгар‘янскім ці Новым Стылем, каторы ў некаторых аколіцах беларусы трапна называюць Нябесным Календаром. Але ў нашым Краю ёсьць людзі, што лічаць гады паводле іншых эраў. (1939 год у іншых годалічэньнях, фрагмент)