Булавацкі Міхась, Беларус у Беларусі

Беларус у Беларусі

Эпісталярыі пра мову і маральнасць

Булавацкі Міхась

Месца выхаду: Смаленск

Дата выхаду: 2017

Выдавец: Інбелкульт

Памеры: 336 с.

ISBN: 978-5-00076-040-6

Катэгорыя: Беларуская мова; Культура; Грамадзтва

Copyright © 2017 by Міхась Булавацкі, Інбелкульт - афармленне

Кнігазбор: прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)

У вашых руках кніга рэдкаснага жанру — зборнік ліставанняў чалавека, беларуса, з інстанцыямі па статусе беларускімі, але па сваёй дзейнасці пераважна антыбеларускімі, хаця і тут ёсць прыемныя выключэнні. Размова ідзе пра камфортнасць ці дыскамфортнасць пражывання беларуса на сваёй зямлі, пра яго змаганне з бюракратычнай сістэмай за беларускую мову, якая спрабуе выжыць ужо 320 гадоў, і пра маральны змест барацьбы за яе. Кніга будзе карыснай асабліва тым, хто вядзе гэткую ж барацьбу ці гатовы да яе падключыцца, а таксама навукоўцам, якія даследуюць аспекты гісторыі Беларусі апошніх трыццаці год, найперш яе сістэмы адукацыі.

Толькі ў бібліятэцы прыватнай асобы ў Беластоку (папяровы асобнік)

Варта пазнаёміцца:

epub
Булавацкі Міхась, Згадкі маленства

Згадкі маленства

Булавацкі Міхась

Так атрымалася, што маё жыццё раздзелена чорнай паласой на дзве часткі: кароткую – няпоўныя шэсць год ад нараджэння, і доўгую – пасля трынаццаці. А паміж імі тая чорная паласа ў сем год, якія я праляжаў у сухотным санаторыі. З той першай часткі помніцца, натуральна, не ўсё. Не помню бацьку , які пайшоў у іншы свет на першым годзе майго жыцця. Існаванне ў сталінскім лагеры не дадало здароўя. Не помню, як я нараджаўся. Спытаў аднойчы пра ... Болей »


pdf
Булавацкі Міхась, Каб не ўпадобіцца чыраю, або Як арганізаваць і правесці “Беларускае пяціборства”

Каб не ўпадобіцца чыраю, або Як арганізаваць ...

Булавацкі Міхась

“Беларускае пяціборства” – алімпіяда, унікальная не толькі ў межах Магілёўскай вобласці, але і ўсёй рэспублікі. Фармальна бацькі і вучні маюць права выбіраць мову навучання, рэальна такой магчымасці ў іх няма… Алімпіяды па ўсіх прадметах (акрамя алімпіяды па беларускай мове і літаратуры, вядома) праводзяцца выключна на рускай мове. Гэта своеасаблівая дыскрымінацыя беларускамоўных вучняў, якія, на шчасце, усё яшчэ ёсць. І таму “Беларуска... Болей »


pdf
Булавацкі Міхась, Цалкам зразумелая трыганаметрыя

Цалкам зразумелая трыганаметрыя

Навучальны дапаможнік для старшакласнікаў

Булавацкі Міхась

Дапаможнік (арыентаваны на праграму сярэдняй школы) прапануе навучэнцам шматразовы агляд інфармацыйнай прасторы курса трыганаметрыі: у форме тлумачальных тэкстаў з малюнкамі для ўспрыняцця і асэнсавання, у форме пытанняў з адказамі для больш надзейнага ўсведамлення, у форме трох кампактаў апорных сігналаў для шырокаахопнага разумення і запамінання, у форме разнастайных практыкаванняў з парадамі па іх выкананні для трэнажу ў выкарыстанні... Болей »