- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Біяграфічная аповесьць “Выбраныя Богам” пра унікальнага навукоўца, які саматугам прабіў сабе дарогу да неабсяжных вяршыняў навукі, зьяўляецца нетыповым прыкладам жыццёвага подзвігу таленавітага сына беларускай зямлі. Падобныя да яго “Ламаносавы” здараліся і сярод іншых народаў. Аднак трэба ўпэўнена сказаць: у іх былі лепшыя умовы — свая родная дзяржава. Акадэмік касманаўтыкі др. Кіт (герой нашай аповесьці) быў пазбаўлены не толькі сямейнай падтрымкі, але нават мінімальнай апекі і ад закабаленай нацыі. Акупаваная Беларусь пры найлепшым жаданні не магла нічым дапамагчы роднаму сыну, багата адораннаму талентамі. Жыццёвы шлях і бліскучыя дасягненні героя аповесьці яшчэ раз даказваюць агромную ролю роднай мовы і свабоды слова у фармаванні мудрых, сумленных і творчых кадраў у гісторыі кожнай нацыі. За ахвярную дапамогу ў выпуску кнігі “Выбраныя Богам” складаем шчырую падзяку Карэліцкаму Музэю і яго навуковай супрацоўніцы Святлане Кошур; фатографу Карэліцкага Дома культуры сп. Діско і Паліне Якаўлевай.