- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Каму даводзіцца аглядаць пажарышчы, або разбураныя паводкаю ці навальніцамі ваколіцы, заўсёды напрошваецца сказ: «Якія страшэнныя сілы, якія шалёныя стыхіі ёсьць у прыродзе!» Няма ніякае меры ні ліку, каб адзначыць гэтыя сілы, каб іх ацаніць хоць прыблізна, і ў параўнаньні да іх чалавек здаецца дробнаю бясьсільнаю істотаю. Аднак гэтая дробная істота — чалавек — стае да змаганьня з гэнымі сіламі і ў вялікай ступені менш або болып іх падпарадкоўвае і выкарыстоўвае сабе на службу: бурныя рэчкі чалавек заставіў круціць млынавыя і фабрычныя турбіны; вецер з посьвістам і злосьцю круціць розныя ветракі, а агонь суправаджае амаль усё жыцьцё чалавека — ён, і грэе, ён і гатуе, ён і дабывае нязьлічаную энэргію для фабрыкаў і заводаў. (а. Леў Гарошка, Душа. Надзвычайная сіла)