- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
У гэтым і мудрасць... Даўным-даўно, яшчэ недзе ў школьным узросце, пачуў упершыню гэту прымаўку: “Дурны, як бот з левай нагі.” Пасля чуў яе - неаднойчы. I сам прамаўляў пры нагодзе. Ніколі не задумваючыся: а чаму менавіта з левай? А што - з правай нагі разумнейшы? У гэтым і мудрасць прымаўкі. Гэтым і інтрыгуе, і запамінаецца. Правакуе пытанне: а чаму? Чаму - з левай? Шукаць адказ, даваць тлумачэнне — справа марная. Народ так сказаў — і ўсё тут! (Ніл Гілевіч, Запісы розных гадоў, фрагмент)