Гумянюк Юры

Памятаем...

Гэты дзень у гісторыі запісаўся тым, што ў 1969 годзе на сьвет зьявіўся Талент – Юры Гумянюк. Па Таленце заўсёды застаецца памяць, якую нам наканавана захаваць.

Чыгрын Сяргей

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Сяргей Чыгрын.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Досьвіткі, 1/1927

Досьвіткі

Месячнік беларускай літэратуры і мастацтва

1/1927

Месца выхаду: Вільня

Дата выхаду: 1927-04

Рэдактар: Ганчарэнка А.

Выдавец: Таварыства «Беларуская хатка» ў Вільні

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Крыніца: www.mab.lt

Узрост Беларускай Нацыянаіьнай сьвядомасьці вызывае ўсё большае запатрэбаваньне на беларускую кнігу. Нажаль гэтае запатрэбаваньне нат ў малай частцы ня можа быць здаволена. З аднаго боку дзеля таго, што кніга з Меншчыны, дзе беларускае пісьменства пачынае цьвісьці пышнай кветкай — дзякуючы палітычным варункам ня можа быць даступнай шырокім колам чытачоў Заходняе Беларусі, з другога — тутэйшыя беларускія кіраўнічыя „сфэры“ дзякуючы палітыканству кіраўнікоў паасобных партыяў і групаў і іх імкненьню рабіць сваю палітычную кар'еру, настолькі захоплены палітыкай, што на культурную працу ўдзеляюць толькі столькі ўвагі, колькі гэта патрэба для іх палітычных мэтаў. Гэтыя-жа палітычныя мэты разьбілі агульны нацыянальны фронт і дзякуючы гэтаму зрабілі немагчымым наладжаньне культурнай працы ў шырокім маштабе. (Ад рэдакцыі, фрагмент)


        Увесь нумар у адным файле

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Досьвіткі