- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Анатоль Таран, баяніст са Слуцка, стаў лаўрэатам першай ступені і заваяваў прэмію ў катэгорыі «Сеньёр Вар’етэ» на 66-м міжнародным конкурсе «Трафей свету-2016». Конкурс праходзіў у Парцімау (Партугалія) у канцы верасня-пачатку кастрычніка. У гутарцы з карэспандэнтам «Кур’ера» Анатоль Таран сказаў: «Упершыню ў гісторыі конкурсу ўдзельніку з Беларусі пашчасціла дасягнуць такіх вынікаў. Можна шмат расказваць пра конкурс, але дастаткова назваць імёны пераможцаў розных гадоў, якія ўжо вядомыя на ўвесь свет. Гэта Richard Galliano, Frank Angelis, Luciano Biondini, Vincent Peirani, Jerome Richard, Frederic Baldo, Mario Pietrodarchi, Vincentzo Abbraciante».