- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Лісоўчыкі - гэта беларуская лёгкая коньніца. Ёю кіраваў палкоўнік Аляксандр Лісоўскі, адкуль і паходзіць назва гэтых аддзелаў. Яны былі вельмі мабільныя, лёгка ішлі па тылах ворага, бо ніколі ня мелі абозу, а харчаваліся з таго, што здабылі ў часе баёў. Ваявалі пераважна супраць Маскоўскай дзяржавы, але пасьля сьмерці Аляксандра Лісоўскага апынуліся ў Эўропе, там, напэўна, былі заўважаныя Рэмбрантам, які намаляваў карціну "Лісоўчык". Сяржук Сокалаў-Воюш выканаў песьні Лісоўчыкаў 15 жніўня 2007 году ў сядзібе Беларускага Народнага Фронту ў Менску. CD можна набыць на сайце Кнігі поштай.