- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Чаму Варшава стала трэцім месцам ягонага пахавання? Чаму Сталін перадаў палякам у 1938 г. труну з парэшткамі караля? Чаму яе павезлі не ў каралеўскі Вавель у Кракаве а ў Воўчын, каля Берасця? Што ўвосень 1987 г. убачылі археолаг Міхась Ткачоў, выкладчык Аляксандр Мілінкевіч з сынам і мастак-рэстаўратар Уладзімір Кіслы калі наведалі месца пахавання ў Воўчыне? Другая серыя «Загадак беларускай гісторыі» з Аляксандрам Краўцэвічам. Менавіта ён кіраваў працаю беларуска-польскай археалагічнай экспедыцыі, якая летам 1989 г. даследавала магілу апошняга караля і вялікага князя.