- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
26 красавіка ў Менску прайшла традыцыйная акцыя дэмакратычнай грамадскасці "Чарнобыльскі шлях - 2014", прымеркаваная да 28-х угодкаў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, а таксама супраць будаўніцтва АЭС пад Астраўцом. Паводле падлікаў журналістаў у акцыі і шэсці, якое прайшло ад кінатэатра "Кастрычнік" па вуліцы Сурганава да парку Дружбы народаў, узялі ўдзел каля 700 чалавек.