- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Басманны суд Масквы падоўжыў тэрмін следства па справе былога гендырэктара “Уралкалия” Уладзіслава Баўмгертнера да 14 красавіка. Хатні арышт у Маскве Баўмгертнер праводзіць у сваім шыкоўным пентхаусе коштам 150 мільёнаў расійскіх рублёў. Да гэтага бізнесмен амаль тры месяцы ўтрымліваўся ў СІЗА КДБ Беларусі і на канспіратыўнай трохпакаёвай кватэры спецслужб у Мінску, а пасля экстрадыцыі ў Расію амаль тры тыдні правёў у маскоўскім следчым ізалятары №5. Баўмгертнера арыштавалі 26 жніўня мінулага года ў Мінску. Следчы камітэт Беларусі абвінаваціў яго ў злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі.