Карамазаў Віктар, Выбраныя творы

Выбраныя творы

Карамазаў Віктар

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2013

Выдавец: Кнігазбор

Выдавецкая сэрыя: Беларускі кнігазбор

Памеры: 576 с. : [8] с. іл.

ISBN: 978-985-7057-38-2

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2013 by Карамазаў В.

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Том выбраных твораў лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Кастуся Каліноўскага Віктара Карамазава (нар. 1934) складаецца з рамана «Мастак і парабкі», лепшых апавяданняў і эсэ, а таксама публіцыстычнага слова пісьменніка па пытаннях беларускай літаратуры на мяжы двух стагоддзяў — дыялога з паэтам Леанідам Галубовічам. Шэсцьдзясят сёмы том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор».

Выдавецкія сэрыі: Беларускі кнігазбор

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле

Варта пазнаёміцца:

epub
Карамазаў Віктар, Зямля Фердынанда

Зямля Фердынанда

Аповесць

Карамазаў Віктар

Нідзе, толькі тут і нідзе больш, толькі ў Багданаве, у роднай вёсцы, у маёнтку яшчэ з Мамай, з Татам, – абодвух усё жыццё, з маленства, пісаў і называў з вялікіх літар – Фердынанд мог прызнацца: “Хаджу, гляджу, і так мне тут добра. Забываюся на ўсё, хачу быць дзіцём і цешыцца з таго, што Бог дае мне. Рыхтую пакоі наверсе ў Муры”. Мурам у сям’і Рушчыцаў называлі старую, ад дзядоў, скарбоўню са склепам, якую ў новым часе перабудавалі пад ... Болей »


epub
Карамазаў Віктар, Пад крыжам божым, або Развітанне з Ліменню

Пад крыжам божым, або Развітанне з Ліменню

Апавяданне

Карамазаў Віктар

Мяккая лясная дарога, пясчанка, вывела з хвойніка на прагал. Яна вяла і далей, у лес насупраць, але нечакана для самога сябе, як што знянацку падштурхнула, я спыніў машыну. Справа ад дарогі за прыгрэтымі вясновым сонцам маладымі бярозкамі пад абвіслай на зламаных кроквах страхою з грудам пабітага замшэла-зялёнага шыферу чарнела сцяна старой хаціны з дзвюма, ад былых вокан, цёмнымі дзіркамі. Антон, які сядзеў побач са мною, спытаў: – І т... Болей »


epub
Карамазаў Віктар, І я ўспомніў...

І я ўспомніў...

Навэлы

Карамазаў Віктар

Быў месяц марац. Не сакавік – марац. Бо ў гэты час па Менску, як і па ўсёй краіне, марцавалі каты. Было сьнежна-сьнежна і чыста-чыста, бо сьнег усю зіму сыпаў ды падмярзаў, не сплываючы, і ў гэтай сьнежнай чысьціні каты схуднелі ад блуду, выстагналіся да хрыпаты, ажно вочы павыкатваліся з калматай поўсьці, паналіваліся жахлівай чырваньню. На небе закрамянела поўня, пачыналася яшчэ адна марцовая ноч, калі з пад’езду шматпавярховіка ў адч... Болей »


epub
Карамазаў Віктар, Гарачая кроў Джото

Гарачая кроў Джото

Навэла

Карамазаў Віктар

Пасьвіствала ды пакрэктвала зімовая ночка. Марозьлівы вецер шкуматаў маё лёгкае паліто, як люты сабака сваю ахвяру. Я зьвярнуў пад арку дома ў двор, далей — налева, а там — дзьверы пад’езду: старыя, без дамафону, але жыхары і тут зачыняліся на ноч ад бамжоў ды валацугаў, як некалі ў нашым мястэчку яўрэі, калі цямнела, зачынялі аканіцы сваіх дамоў ад верагодных і не-верагодных начных жахаў. Сакрэт тутэйшага саматужнага запору я ведаў і х... Болей »


epub
Карамазаў Віктар, Чырвоная брама

Чырвоная брама

Аповесьць

Карамазаў Віктар

Прымглёнае сонца ўзышло над распранутым за зiму i ўсё роўна прывабным старым паркам, над графскiм палацам, над пазалочанымi крыжамi сабора, змушана вернутага бязбожнiкамi божым дзецям, над найпрыгожым сынам бацькi Дняпра — Сажом. Ад ранiцы да позьняга вечару ў парку над кручаю стаялi людзi, слухалi, як пад змыленым адлiгамi лядовым мостам настройвала вясновыя струны рака, лавiлi першы гук, што нечаканым стрэлам узьнiкаў у рачных глыбiня... Болей »