- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
“…Выходжу на сталічны праспет Незалежнасці, завітваю ў буйныя гарады, райцэнтры і аграгарадкі, уключаю тэлевізар, слухаю радыё — амаль няма маёй роднай мовы, мовы карэннага этнасу. Дык урэшце — чые мы? Нашчадкі Вялікага Княства Літоўскага або Масковіі? Калі ж нешта зрушыцца ў галовах уладных манкуртаў і яны зразумеюць, што без рашэння нацыянальных праблем ніколі не пабудуеш вартую дзяржаву, што ўжо амаль да канца падсечана галіна, на якой усе мы — вярхі і нізы — сядзім? А затым можа быць і падзенне беларусаў ажно ў гістарычнае небыццё!”