- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У Непублічнай падставовай школе ў Арэшкаве Дзень настаўніка адзначылі 15 кастрычніка і быў ён спалучаны з пасвячэннем наймалодшых вучняў у першакласнікі. На плечкі дзетак вялікі аловак ускладала новая дырэктар школы Тамара Крайнік, якая выдатную большасць свайго прафесійнага жыцця — з 1978 года па 2000 год — прысвяціла менавіта Падставовай школе ў Арэшкаве. Вярнулася сюды пасля 13-гадовага перапынку, калі была дырэктарам Публічнай гімназіі ў Дубінах, каб з новай ангажаванасцю і новымі сіламі працаваць у карысць арэшкаўскай школы і мясцовага грамадства. Памянялася таксама вядучая школу ўстанова. Непублічную школу ў Арэшкаве зараз вядзе Асветнае аб’яднанне дапамогі пакрыўджаным і інвалідам «Адукатар» з Ломжы, якое курыруе шмат непублічных школ на Падляшшы і па за рэгіёнам.