- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Прэмія Вацлава Гавела ў галіне правоў чалавека прысуджана зняволенаму старшыні праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесю Бяляцкаму. Імя пераможцы абвясціў старшыня Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы Жан-Клод Міньён учора ў Страсбургу. Ён павіншаваў з узнагародай жонку праваабаронцы Наталлю Пінчук, якая прысутнічала на цырымоніі. Нагадаем, што сёлета сярод намінантаў былі акрамя Алеся Бяляцкага аўтарытэтныя праваабарончыя арганізацыі Асацыяцыя маладых юрыстаў (Грузія) і Rights Defence Network (Кітай). Як паведамляе сайт spring96.org са спасылкай на Парламенцкую асамблею Савета Еўропы, спачатку журы прадставіла спіс з шасці кандыдатаў, сярод якіх былі названы Людміла Аляксеева (Расія), Алесь Бяляцкі (Беларусь), Асацыяцыя маладых юрыстаў (Грузія), Венгерскі Хельсінкскі камітэт (Венгрыя), Псіхічны цэнтр абароны інвалідаў (Венгрыя) і Сетка абароны правоў (Кітай). Беларускага праваабаронцу вылучылі больш за 30 польскіх НДА. Ініцыятыва ўзнагароджання Алеся Бяляцкага прэміяй Вацлава Гавела належыць фонду Стэфана Баторыя.