- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Трывожная інфармацыя: Расія забараніла экспарт свініны з Гродзенскай вобласці, Украiна ўвяла поўную забарону на экспарт прадукцыі беларускай свінагадоўлі. Прычына — выяўленне ў Іўеўскім раёне ачага захворвання на афрыканскую чуму свіней. Афіцыйнае паведамленне на гэты конт з’явілася позна ўвечары ў мінулую пятніцу. “Дэпартамент ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання інфармуе, што Беларускім дзяржаўным ветэрынарным цэнтрам у паталагічным матэрыяле, атрыманым ад трупа свінні, якая належыць жыхару вёскі Чапунь Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці, выяўлены генетычны матэрыял узбуджальніка афрыканскай чумы свіней (АЧС). Дзяржаўнай ветэрынарнай службай Рэспублікі Беларусь праводзіцца комплекс мерапрыемстваў па ліквідацыі ачага і недапушчэнні распаўсюджвання захворвання”.