- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Як сведчаць архівы, у 1887 г. пасля пажару, які здарыўся ў былым гарадскім тэатры, адбылося пасяджэнне гарадской Думы ў падтрымку ініцыятывы мінскага тагачаснга губернатара князя М.М.Трубяцкога аб пабудове новага тэатра. Архітэктармі праекту былі прызначаны Караль Казлоўскі і Канстанцін Увядзенскі. Урачыстая закладка адбылася 26 чэрвеня 1888 года (па ст. ст.). Вялікі князь Уладзімір Аляксандравіч і Вялікая княгіня Марыя Паўлаўна, як адзначыў гісторык А.Смародскі, кінулі на месца падмурка некалькі залатых манет і паклалі на іх па цагліне. Протаіерэй Петрапаўласкай царквы Смоліч адслужыў малебен. Губернскі тэатр адкрыўся 5 чэрвеня 1890 г.