- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Як хутка, незаўважна і непрыкметна бяжыць час. Здаецца, зусім нядаўна я прывяла сваю дачку ў студыю выяўленчага мастацтва «Вытокі» да Наталлі Шуманскай у Слуцкі цэнтр дзіцячай творчасці, а ўжо прайшло шэсць гадоў. Усе гэтыя шэсць гадоў Наталля Яўгенаўна была ў маёй дачкі самым любімым педагогам. Не толькі свае малюнкі, а і свае першыя апавяданні, вершы дзяўчынка несла паказваць Наталлі Шуманскай. У яе заўсёды знаходзіла словы пахвалы.