- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У часопісе апублікаваны асноўныя даклады пленарнага пасяджэння і секцыйнага пасяджэння па гуманітарных навуках і мастацтвам Першага з'езда вучоных Рэспублікі Беларусь (Мінск, 1-2 лістапада 2007 г.) Часопіс "Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук" асвятляе пытанні тэорыі і вынікі навуковых работ інстытутаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і іншых навукова-даследчых устаноў краіны ў галіне гісторыі, эканомікі, філасофіі, сацыялогіі, права, этнаграфіі, фальклору, літаратуразнаўства, мовазнаўства, мастацтвазнаўства. Публікуюцца таксама рэцэнзіі, анатацыі дэпаніраваных артыкулаў, хроніка навуковага жыцця НАН Беларусі і іншыя матэрыялы. Разлічаны на супрацоўнікаў навукова-даследчых інстытутаў, прафесарска-выкладчыцкі састаў, студэнтаў, аспірантаў, прапагандыстаў, настаўнікаў.