- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Яку́б Ко́лас (сапраўднае імя Канстанты́н Міха́йлавіч Міцке́віч; 3 лістапада [ст. ст. 22 кастрычніка] 1882, засьценак Акінчыцы, цяпер у межах гораду Стоўбцы — 13 жніўня 1956, Менск) — клясык беларускае літаратуры, грамадзкі дзяяч, перакладчык, пэдагог, адзін з заснавальнікаў сучаснае беларускае літаратуры й беларускае літаратурнае мовы. Народны паэт БССР (1926). Ганаровы дзяяч навукі Беларускае ССР (1944). Узнагароджаны пяцьцю ордэнамі Леніна, ордэнамі Чырвонага Сьцягу, Працоўнага Чырвонага Сьцягу й мэдалямі. Сябар КПСС ад 1945 г.