- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
„Як хрысціянін я павінен аддаць частку сябе самога іншым людзям”, — сцвярджае без усякага пафасу Славамір Назарук. Раднага горада Беластока лаўлю па тэлефоне дзесьці між Беластокам і Тапалянамі. Па дарозе ён наведае яшчэ Міхалова, каб асабіста перадаць святочныя пакеты з харчамі і ласункамі. Наша размова датычыць якраз харытатыўнай акцыі, якой пакіраваў Славамір Назарук. Разам з беластоцкай моладдзю ад Брацтва св. Трох Іерархаў сабралі 170 пакетаў з прадуктамі і 120 з ласункамі пад Вялікдзень.