be

Я - сын Ваш

Статкевіч-Чабаганаў Анатоль
Летапіс беларускай шляхты

Наша гаворка — пра вялікі праект пісьменніка-гісторыка Анатоля Васільевіча Статкевіча-Чабаганава пад агульным назовам «Я — сын Ваш: Летапіс беларускай шляхты». Першая кніга (выйшла ў 2011 г.) узнаўляе генеалогію роду Статкевічаў, Сацкевічаў-Статкевічаў герба «Касцеша» і Карафа-Корбутаў герба «Корчак»; другая (2012) прысвечана роду Некрашэвічаў герба «Любіч», Татурам герба «Данброва», Сеўрукам герба «Курч», Кернажыцкім герба «Юноша» і Маствіловічам герба «Даленга»; трэцяя (таксама 2012 г.) распавядае пра род Казановічаў герба «Гржымала». На мой погляд, серыя кніг А. Статкевіча-Чабаганава — гэта падзея і ў гістарычнай навуцы, і ў пісьменніцкай творчасці, якая сёння дэманструе нахіл у бок дакументалізму («нон фікшн»). Мы можам казаць і пра нараджэнне новага напрамку ў сучаснай гістарычнай навуцы — беларускага родазнаўства.

Каталёг: Каталёг БГТ
Беларускія аўтары:
Выдаўцы і выдавецтвы: Роднае слова
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2011
  • Выдавец: Роднае слова
  • Памеры: 576 с., іл., 27 см
  • ISBN: 978-985-90254-1-9
  • Катэгорыя: Гісторыя, Культура, Грамадзтва
  • Copyright: © 2011 by Статкевіч-Чабаганаў Анатоль
  • Кнігазбор:
    • BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 2516
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org