- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ганебны антырэкорд мінулагодняй уступнай кампаніі ў ВНУ агучыў намеснік міністра адукацыі Аляксандр Жук. Студэнтам Мінскага дзяржаўнага экалагічнага ўніверсітэта імя Сахарава па спецыяльнасці “Энергаэфектыўныя тэхналогіі і энергетычны менеджмент” здолеў стаць абітурыент з сярэднім балам атэстата 3,2 бала. Па прызнанні намесніка міністра, яго школьныя веды па трэці прадметаў былі ацэнены на двойкі, у тым ліку фізіка, хімія, матэматыка, руская мова. Раней лічылася б, што такі “кадр” увогуле не скончыў школу. А зараз не проста скончыў, але і атрымлівае вышэйшую адукацыю. Зараз міністэрствам падрыхтавана новая рэдакцыя Правіл паступлення ў ВНУ, якая заклікана выправіць падобныя хібы. На даны момант дакумент прайшоў усе ўзгадненні і знаходзіцца на экспертызе ў Міністэрстве юстыцыі. Ірына МАЛЬЦАВА.