- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
90 гадоў з дня нараджэння Івана Шамякіна. Іван Шамякін нарадзіўся у вёсцы Карма Добрушскага раёна Гомельскай вобласці. Скончыў Гомельскі тэхнікум будаўнічых матэрыялаў(1940). У 1940—1945 гадах служыў у Савецкай Арміі — удзельнічаў у баях пад Мурманскам, у вызваленні Польшчы, у баях на рацэ Одра. У 1945—1948 гадах настаўнічаў у вёсцы Пракопаўка Церахоўскага раёна. 3 1946 года вучыўся на завочным аддзяленні Гомельскага педінстытута. Працаваў старшым рэдактарам Беларускага дзяржаўнага выдавецтва, галоўным рэдактарам альманаха «Советская Отчизна». З 1954 года — намеснік старшыні,з 1966 года — сакратар, з 1968 года — другі сакратар, з 1971 года — першы намеснік старшыні, у 1976—1980 гадах — першы сакратар праўлення Саюзу пісьменнікаў БССР 3 1980 года — галоўны рэдактар выдавецтва «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя». Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1963—1985) і СССР (1980—1989). Старшыня Вярхоўнага Савета БССР (1971—1985).