Гарбацкі Андрэй

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Андрэй Гарбацкі.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Беларусь сцэнары рэформаў

Беларусь сцэнары рэформаў

Месца выхаду: Варшава

Дата выхаду: 2003

Рэдактар: Анціпенка Алесь, Булгакаў Валер

Рэдакцыйная калегія: Карэктар: Гуйда Вэраніка; Дызайнэр вокладкі: Алешчук Тэрэса;

Мастацкі рэдактар: Куштра Марта

Выдавец: Fundacja im. Stefana Batorego

ISBN: 83-89406-09-8

Катэгорыя: Палітыка; Правы чалавека; Грамадзтва

Copyright © 2003 by Fundacja im. Stefana Batorego

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: EEDC — [2252]

Сыгнатура: XIV.3.Bia

Дадатковая даведка: Макетаваньне: TYRSA; Праект зьдзейсьнены пры фінансавай дапамозе Нацыянальнага фонду ў падтрымку дэмакратыі (Вашингтон) http://www.batory.org.pl Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Фонду імя С. Баторыя

Праект «Эўрапейскі выбар для Беларусі», вынікам якога ёсьць гэтая кніга, стартаваў летась улетку. Ужо тады было ясна, што абяцанай уладамі падчас прэзыдэнцкай кампаніі 2001 г. эканамічнай лібэралізацыі ня будзе. Нягледзячы на пэўную стабільнасьць, у эканоміцы краіны назіраліся нэгатыўныя тэндэнцыі: рост цэнаў на тавары першай неабходнасьці і камунальныя паслугі, зьніжэньне пакупніцкай здольнасьці значнай часткі насельніцтва, павелічэньне колькасьці стратных прадпрыемстваў і г. д. Да таго ж адбывалася ўмацаваньне жорсткасьці аўтарытарнага рэжыму, а сацыялягічныя дасьледаваньні адзначалі спаданьне рэйтынгу прэзыдэнта. Усё гэта паказвала, што эканамічная і палітычная сыстэма краіны непазьбежна сутыкнуцца з жорсткай неабходнасьцю рэфармаваньня, а іх далейшая кансэрвацыя можа выклікаць сыстэмны крызыс усяго грамадзтва. Гэты, хай сабе і абстрактны, прагноз актуалізоўваў ідэю дэмакратычных трансфармацыяў у краіне. Сам праект узьнік не на голым месцы. Ажыцьцявіць яго было б немагчыма, калі б у краіне ня склалася сетка незалежных аналітычных асяродкаў, якія ў 2001-2002 гг. выдалі некалькі сур’ёзных працаў. У адной зь іх, а менавіта «Беларуска-расійская інтэграцыя. Аналітычныя артыкулы» (Менск: Энцыклапедыкс, 2002), слушна даводзілася, што «Саюзная дзяржава» - гэта ня што іншае, як «інстытуцыйны фантом», а пэрспэктывы аб’яднаньня Беларусі і Расеі хімэрычныя.

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Прадмова
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... 1. Агляд праектаў і ідэяў рэфармаваньня палітычнай сыстэмы Беларусі
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... 2. Агляд і ацэнка праектаў і ідэяў рэфармаваньня эканомікі Беларусі
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... 3. Агляд праектаў і ідэяў рэфармаваньня сацыяльнай сфэры Беларусі
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... 4. Агляд раектаў, ідэяў і канцэпцыяў рэфармаваньня адукацыі ў Беларусі
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... 5. Пэрспэктывы эўрапейскай інтэграцыі Беларусі
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Пра аўтараў
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Асноўныя скароты