- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
18 чэрвеня 1961 года. Пачатак канікулаў. Будучы сусветнай вядомасці дырыжор Ежы Максымюк завітаў на момант у Беласток, каб пабачыцца з матуляй. За некалькі дзён падасца ён у Польшчу, каб падзарабіць ў курортах ігрой для летнікаў. За парогам заспела яго звестка: памёр Ян Тарасевіч. Развярнуўшыся на пяце, адразу паляціць у дом прыяцеля. Яго следам прыляціць аж з квартала Баяры матуля з абедам у гаршку, падкарміць сына з дарогі. Паабедаюць у агародзе, ля драўлянага доміка па вуліцы Бэма, 12. Той абед, прыпраўлены слязой, запамятаецца на ўсё жыццё. Ён будзе смакаваць быццам згатаваў яго сам прафесар. Пасля будучы дырыжор адправіць маці дамоў. Сам застанецца пры нябожчыку і ўсю ноч будзе размаўляць з ім як з жывым, іграць яму Рахманінава, Бетховена, Ліста... Тады зразумее, якую творчую сілу нясе боль расстання з любімым чалавекам.