- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Хутка Вялікдзень. Вялікдзень. Гэта народнае свята з’яўляецца самым значным і ўрачыстым. Яно здаўна адзначалася славянамі ў гонар сонца, абуджэння прыроды, надыходу “вялікіх дзён” палявых работ. У залежнасці ад месячнага календара для пэўнага года свята прыпадае на перыяд ад 4 красавіка да 8 мая. Сёлета праваслаўны і каталіцкі Вялікдзень будзе адзначацца ў адзін дзень — 24 красавіка. Падрыхтоўка да Вялікадня адбываецца на працягу Перадвелікоднага тыдня і заканчваецца ў Вялікую суботу прыгатаваннем святочнай ежы, якую многія нясуць у царкву, дзе яна асвячаецца ў час службы. Раней святочнай ежы на Вялікдзень увогуле надавалася вялікае значэнне: невыпадкова слова “пасха” вядома ў беларускай мове як назва ежы, якую гатавалі да гэтага свята.