- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Другі месяц беларусы не могуць свабодна набываць валюту ў абменніках. Дэфіцыт долараў спарадзіў не толькі чэргі і запіс на пакупку валюты, беларусы пазбавіліся і іншых звычайных рэчаў. Таннага адпачынку на моры. Расійскіх газет. Магчымасці разлічвацца пластыкавымі карткамі за мяжою. Квіткоў на самалёты замежных кампаній Дэфіцыт валюты, напэўна, сказаўся і на жаданні беларусаў лятаць не толькі самалётамі “Белавія”. Замежныя авіякампаніі прадаюць квіткі за валюту, а айчынная “Белавія” — за беларускія рублі. У сітуацыі, калі набыць долары, еўра і нават расійскія рублі — праблема, хутчэй за ўсё беларусы аддадуць перавагу той кампаніі, якая прапаноўвае паслугі за беларускія грошы.