Брусевіч Анатоль

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Анатоль Брусевіч.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Баршчэўскі Ян (Хаўстовіч Мікола - укладанне, пераклад з польскай мовы, пасляслоўе і каментарыі), Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях

Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях

Баршчэўскі Ян (Хаўстовіч Мікола - укладанне, пераклад з польскай мовы, пасляслоўе і каментарыі)

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2005

Памеры: 214с.

ISBN: 985-02-0786-8

Катэгорыя: Гісторыя; Мастацкая літаратура; Літаратуразнаўства

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

УДК: 821.162.1(476)-31

Гэтую кнігу без сумніву можна назваць энцыклапедыяй, даведнікам жыцця беларускага народу, яго фальклору, культуры, традыцыяў. У вельмі даступнай і часта дасціпнай форме аўтар паказвае вераванні жыхароў паўночнай Беларусі, іх спрадвечную прагу да лепшага і адвечную долю няшчаснікаў. Гісторыі, пераказваемыя з вуснаў у вусны, з пакалення ў пакаленне, пераўтварыліся ў легенды, міфы, паданні, якім свята верылі, якім падпарадкоўвалмся. У фантазіях увесь час блукаюць нядобрыя духі, якія, аднак, служаць злым панам, чараўнікам і ўсім непрыяцелям простага люду. Апавяданні старых пра розныя здарэнні ў іх народных аповесцях, якія перайшлі ад чалавека да чалавека са старадаўніх часоў, былі для аўтара гісторыяй гэтае зямлі, характару і пачуццяў беларусаў. Гэтаксама гісторыяй яны з’яўляюцца і для нас сённяшніх.

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле