- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Грунтоўнае і свайго роду ўнікальнае выданьне пабачыла сьвет, дзякуючы прыватным асобам. Упершыню пад адной вокладкай удалося спалучыць здабытак беларускай гісторыяграфіі і картаграфіі. Асаблівасьцю выданьня ёсьць тое, што яно пазбаўленае цэнзуры акадэмічных выданьняў і зьяўляецца першым незалежным выданьнем. Выдаўцы прэтэндуюць на спалучэньне папулярызацыі і навуковасьці выданьня. Праца над выданьнем вялася цягам 14 гадоў. Атлас стаў плёнам працы 40 навукоўцаў. І нягледзячы на тое, што выдадзены з Варшаве працы над ім вялі выключна беларускія гісторыкі, як старэйшыя гэтак і маладыя гісторыкі. Першы том Атласу гісторыі Беларусі ўключыў у сябе матэрыялы пэрыяду ад першабытных часоў да канца 18 стагодзьдзя. (З.К.) "Гістарычны атлас Беларусі" можна набыцт у Менску ў сядзібе БНФ