9 жніўня – балючая і сімвалічная дата, каб нагадаць і паказаць зафіксаваныя ПЭНам парушэнні культурных правоў і правоў чалавека ў дачыненні да дзеячаў культуры ў Беларусі.
2023-08-09 15:05
У 2023 годзе працягваецца пераслед дзеячаў культуры паводле палітычных матываў. Падстава – удзел у мірных пратэстах і нязгода з сістэмай у цэлым. Не спыняюцца допыты і ператрусы, затрыманні і адміністрацыйныя арышты дзеячаў культуры, крымінальныя пераследы, ціск на зняволеных у месцах пазбаўлення і абмежавання волі, унясенне новых імёнаў у зацверджаныя дзяржавай спісы «экстрэмістаў» і «тэрарыстаў». Незалежная культура ўнутры Беларусі жыве ў «рэжыме цішыні», некаторыя апынаюцца перад выбарам «ад’езд або турма».
Публікуем маніторынг за студзень – сакавік 2023 года. Усёй карціны не перадаць сціслымі звесткамі – але факты і лічбы сведчаць пра актуальны стан і спрыяюць яго фіксацыі і асэнсаванню.
Чытаць:
па-беларуску