72-гадоваму Канстанціну Пачэпку суд выпісаў штраф
2020-06-26 20:39
26 чэрвеня ў 16.30 адбыўся суд над Канстанцінам Пачэпкам у Маладзечна. Мужчыну судзілі за ўдзел у несанкцыянавым масавым мерапрыемстве, што адбылося ў горадзе 3 траўня.
Суддзя Інэса Южык разглядала справу Канстранціна Пачэпкі і палічыла, што віна пенсіянера даказаная. Яна вынесла рашэнне пакараць Канстанціна Пачэпку штрафам у 30 базавых велічынь паводле арт. 23.34 КаАП.
"Сёння высвятліў для сябе, што пра сваю праблему заяўляць нельга", - пракаментаваў рашэнне суда Канстанцін Пачэпка.
Нагадаем, 3 траўня жыхары Маладзечна далучыліся да Брэсцкай акцыі "кармленне галубоў", сабраўшыся ў мясцовым парку.
ПЦ "Вясна"