31.01 у Варшаве — спектакль паводле казак Караткевіча
2026-01-24 13:13
У пастаноўцы, якая пройдзе ў Варшаве 31-га студзеня Алена Баярава і Васіль Дранько-Майсюк разыгрываюць як класічныя казкі класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча, так і малавядомыя, але не меней цікавыя.
«Сярод персанажаў — Дзівы аднавокія, чэрці, татара-манголы, гіганцкія пчолы ды іншыя дзівосныя стварэнні, прыдуманыя фантазіяй Караткевіча. Будзе весела!» — абяцаюць арганізатары
Мерапрыемства адбудзецца ў Беларускай Школцы Akademia Dobrej Edukacji (Warszawa, ul. Skierniewicka, 21).
Пачатак у 13:30.
Уваход вольны.
Спектакль ладзіцца ў межах праграмы «ArtPower Belarus».