268 – такая апошняя зафіксаваная лічба палітвязняў з Берасцейшчыны
2023-04-22 13:25
За апошні тыдзень да спісу было дададзена чатыры асобы.
Сярод іх Зміцер Жыдко, Тамара Каравай, Вольга Аленюк і Ігар Свірыда, – распавяла праваабаронца спадарыня Ганна:
– Можна казаць пра тое, што ў апошні месяц гэтая лічба расце. Сталі часцей даваць па артыкулах, па якіх раней не давалі. Пазбаўленне волі напрыклад, заместа «хатняй хіміі», як было раней. Зараз умовы сталі больш жорсткія.
Па стане на 22 красавіка ў Беларусі агулам былі прызнаныя палітвязнямі 1496 чалавек, але асобаў, якія праходзяць па крымінальных палітычна матываваных справах, значна больш.
Беларускае Радыё Рацыя