200 выпуск «Літаратурнай Беларусі». №4, 2023
2023-04-30 12:47
Мы радыя прапанаваць вам 200-ты выпуск «Літаратурнай Беларусі»!
За 16 гадоў (першы «новачасны» нумар «ЛБ» з’явіўся на Купалле 2007-га) былі тысячы публікацый апавяданняў, паэтычных нізак, урыўкаў з аповесцяў і раманаў, крытычных і літаратуразнаўчых артыкулаў, мастацкіх перакладаў, гумарэсак, эсэістычных і публіцыстычных тэкстаў сотняў аўтараў і аўтарак — класікаў і пачаткоўцаў…
Паўторым яшчэ раз:
«Літаратурная Беларусь» — гэта свабодная трыбуна паэтаў, празаікаў, драматургаў, крытыкаў і чытачоў Беларусі;
гэта фармаванне незалежнай творчай думкі нацыянальнай эліты;
гэта напамін аб тым, што Беларусь — і дзяржаўная, і літаратурная — стваралася найперш пісьменнікамі, і яна патрабуе іхняй новай працы і апантанасці.
«Літаратурная Беларусь» — гэта новы час чытання.
А таму заставайцеся з «Літаратурнай Беларуссю» — з яе бібліятэчнымі «падшыўкамі» ды інтэрнэтнымі PDF-версіямі, старонкамі яе тэлеграм-канала і Фэйсбука, — учарашнімі, сённяшнімі і будучымі!
Рубрыкі юбілейнага выпуску:
ЧАРНОБЫЛЬСКІ ЭПІСТАЛЯРЫЙ: ліставанне 1986 года
Алеся АДАМОВІЧА з
Васілём БЫКАВЫМ, Ігарам ДЗЯДКОВЫМ і Міхаілам ГАРБАЧОВЫМ
АРХІЎ: артыкул Антона ЛУЦКЕВІЧА «На ўласны шлях!» (з прычыны выхаду зборніка Максіма ТАНКА «Пад мачтай») і прадмова Анатоля СІДАРЭВІЧА
ПРОЗА: быліца
Паўла ЛЯХНОВІЧА «Здрадная свіння»
ПАЭЗІЯ: новыя вершы Альжбеты КЕДА, Рамана АБРАМЧУКА і
Ігара СІДАРУКА
ЧЫТАЛЬНЯ: апавяданне «Сэрца дрыгаценні» Андрэя БУРЦА
ПАЭЗІЯ: нізка вершаў Алены ІГНАЦЮК «На Вялікдзень»
ГУМАРЭСКА: «Рэдакцыйны выпадак» Антона ЗАРЭЧНАГА
ПОВЯЗЬ: артыкул Алеся АКУЛІЧА пра лёс і прозу Аляксандры САКОВІЧ «Паміж Сцылай і Харыбдай»
АСОБА: да 125-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра САСЮРЫ — артыкул Васіля ЖУКОВІЧА «Патрыёт Украіны, друг Беларусі»
СВЕТ: навіны і цікавосткі літаратурнага замежжа
Прыемнага чытання!Знайсці свежы і мінулыя выпускі нашага выдання можна на сайце Інтэрнэт-бібліятэкі
KAMUNIKAT.
Сачыць за абнаўленнямі можна і на нашай старонцы ў
Facebook.
А таксама запрашаем падпiсвацца на наш
Telegram.