15 сутак + 2,5 гады. Як пакаралі праграміста з Барысава
2021-08-14 13:20
Анатоль Хіневіч працаваў праграмістам у «Электрасіле». Летась паўдзельнічаў у адным зь нядзельных маршаў у Менску, яго затрыманьне трапіла ў аб'ектыў журналістаў.
Як і большасьць тады затрыманых, Анатоль атрымаў суткі — 10 за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве і 5 за непадпарадкаваньне міліцыянтам.