10 дзён да канца прыёму заявак. Прыз — выданне кнігі
2024-05-23 14:00
Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў нагадвае, што набліжаецца дэдлайн падачы заявак на Літаратурны конкурс да 100-годдзя Васіля Быкава. Скрайні тэрмін — 1 чэрвеня, то бок засталося 10 дзён.
Да ўдзелу запрашаюцца маладыя аўтары і аўтаркі да 35 гадоў, што працуюць у жанрах прозы, эсэістыкі і публіцыстыкі. Мова твораў — беларуская, тэматыка твораў не абмежаваная.
Як паўдзельнічаць?
Дашліце рукапіс сваёй кнігі ў фармаце .docx(.doc) на адрас:
bellit.info@gmail.com з пазнакай «Конкурс», а таксама далучыце анатацыю, сваё фота і кароткую аўтабіяграфію.
Аб’ём рукапісу не абмяжоўваецца.
ДЭДЛАЙН — 1 чэрвеня 2024 года.
Падсумаванне вынікаў і абвяшчэнне пераможцаў адбудзецца
19 чэрвеня, у дзень народзінаў класіка белараускай літаратуры
Васіля Быкава. А прызам стане выданне кнігі пераможцы.
Каманда Bellit.info зычыць усім удзельнікам поспехаў!