be

Навіны

Kamunikat і яго сацсеткі сталі «экстрэмісцкімі». Быць падпісаным на іх, калі вы знаходзіцеся ў Беларусі або ездзіце туды, — небяспечна
2025-10-30 22:05
Kamunikat і яго сацсеткі сталі «экстрэмісцкімі». Быць падпісаным на іх, калі вы знаходзіцеся ў Беларусі або ездзіце туды, — небяспечна
Як паведамляе ў сваім Telegram-канале Праваабарончы цэнтр «Вясна», Міністэрства інфармацыі абнавіла «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў» — у яго дадалі больш за 30 старонак. Такім чынам у Беларусі «экстрэмісцкімі» прызналі ўжо сотні інтэрнэт-сайтаў.Сярод дадзеных апошнім часам у спіс «экстрэмісцкіх»...
Хутка выйдзе фотаальбом Касі Паласаткі — перадзаказ
2025-10-22 18:15
Хутка выйдзе фотаальбом Касі Паласаткі — перадзаказ
Дызайнерка і фатографка Кася Паласатка анансавала выхад кнігі з фотаздымкамі Беларусі 2020–2025 гадоў. Фотаальбом з назвай «Belarus» можна перадзамовіць проста цяпер праз сайт Kolerbooks.com з дастаўкай у розныя краіны свету.«...Новага матэрыялу назбіралася вельмі шмат. Штосьці выходзіла ў якасці паштовак...
Дубавец у новым падкасце разбіраецца, ці можна напісаць менскую кнігу пра Варшаву і Познань
2025-10-22 16:10
Дубавец у новым падкасце разбіраецца, ці можна напісаць менскую кнігу пра Варшаву і Познань
У новым выпуску падкасту «Літаратурныя зацемкі» Сяргей Дубавец рэфлексуе па прачытанні кнігі Аляксея Правалоцкага «Цягнік да Познаня». Ці сапраўды перад чытачом — зборнік эсэ? І ці ўдалося нейкім магічным чынам аўтару, апавядаючы пра польскія мясціны і перадусім Варшаву, напісаць менскую кнігу?Выпуск...
Ганна Комар: «Кожны год на сцэне Барбікана — Беларусь! Мне здаецца, гэта нагода ганарыцца ці цешыцца»
2025-10-22 14:49
Ганна Комар: «Кожны год на сцэне Барбікана — Беларусь! Мне здаецца, гэта нагода ганарыцца ці цешыцца»
Беларуская паэтка Ганна Комар, якая зараз жыве ў Лондане, узяла ўдзел у першым у Вялікабрытаніі фестывалі моў, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення. Карэспандэнт Budzma.org пагаварыў з Ганнай пра сам фэст у славутым арт-цэнтры Барбікан, адаптацыю ў Лондане, пра кнігі і няясныя перспектывы ды задачку...
Зміцер Вішнёў: Я атрымаў задавальненне ад працы над гэтым раманам
2025-10-21 14:08
Зміцер Вішнёў: Я атрымаў задавальненне ад працы над гэтым раманам
Лонданскім выдавецтвам «Скарына» ў фармаце кніжнага праекта «33 кнігі для іншай Беларусі» выдадзены новы раман Змітра Вішнёва «Я — тое мяса, якое прыгатаваў Зміцер». Гэта ўжо трэці раман пісьменніка. Першы буйны празаічны твор аўтара «Замак пабудаваны з крапівы» ў 2014 годзе выйшаў і па-нямецку.Кажа...
Абраныя лаўрэаты прэміі «Голас пакалення свабоды» – 2025
2025-10-21 11:57
Абраныя лаўрэаты прэміі «Голас пакалення свабоды» – 2025
З вялікай павагай і радасцю прадстаўляем вам лаўрэатак і лаўрэатаў прэміі «Голас пакалення свабоды». Прэмія заснаваная ў 2025 годзе Беларускім ПЭНам у партнёрстве з Праваабарончым цэнтрам «Вясна», Беларускай асацыяцыяй журналістаў, Прэс-клубам Беларусь і Фондам «Свабодная прэса для Усходняй Еўропы»....
Беларуская ілюстратарка Кацярына Дубовік намінавана на прэстыжную еўрапейскую прэмію
2025-10-21 11:39
Беларуская ілюстратарка Кацярына Дубовік намінавана на прэстыжную еўрапейскую прэмію
Беларуская мастачка і ілюстратарка Кацярына Дубовік намінавана на Прэмію памяці Астрыд Ліндгрэн (швед. Litteraturpriset till Astrid Lindgrens minne) — міжнародную дзіцячую літаратурную прэмію, заснаваную шведскім урадам у 2002 годзе ў гонар шведскай дзіцячай пісьменніцы Астрыд Ліндгрэн.Прэмія Ліндгрэн...
Болей »
Полымя 1 (975) 2011
pdf

Полымя 1 (975) 2011

Літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс

1939 год пачаўся як быццам звычайна, але ўсе чагосьці чакалі, нібы прадчуваючы, што нешта павінна адбыцца. Чакалі нейкай падзеі. На дарогах Еўропы пастаянна чуўся цяжкі тупат войск вермахта. Немцы акупіравалі Чэхаславакію, якая ператварылася ў германскі пратэктарат (сакавік 1939). Польшча не надта ведала... Болей »

Полымя 4 (978) 2011
pdf

Полымя 4 (978) 2011

Літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс

Калі вочы Таго ўсемагутнага, які жыў наверсе, заплюшчваліся, усё ўнізе — і зялёныя кусты, і вершаліны высокіх дрэў, і гнуткія травы, і нават белы вытаптаны нагамі пясок на стаянцы — усё станавілася мокрым ад цяжкой расы. Угары святлела. Толькі рог Месяца свяціў гэтак жа, як і ноччу — белым халаднаватым... Болей »

Полымя 1 (963) 2010
pdf

Полымя 1 (963) 2010

Літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс

Задраўшы галаву, cтражнік з захапленнем разглядаў вершаліну камлюкаватага дуба. Яго таўшчэзныя галіны нібы расхіналі лясны гушчар уверсе. Здавалася, быццам імі ён падтрымлівае неба. Вакол дуба сцяной стаяў цёмны лес. Павольна абышоў ляснога волата, прысеў і асцярожна адгарнуў снег, затым мох і апалую... Болей »

Полымя 2 (976) 2011
pdf

Полымя 2 (976) 2011

Літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс

Якаў Арыстархавіч развязаў мяшэчак, дастаў сухар і стаў грызці. Запіў вадою, што стаяла ў кутку, у вядры з прычэпленай да яго жалезнай конаўкай. Запіўшы, прылёг на нары, акрыўшыся світкай. Доўга не мог заснуць. Засынаючы, аднак, успомніў пра вятрак, пра які ўвесь час думаў, але так і не паставіў у Альбэрціне.... Болей »

Полымя 3 (977) 2011
pdf

Полымя 3 (977) 2011

Літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс

Калі яшчэ Данілкава разуменне мірылася з тым, што трапляла на застолле з лесу, вады, хаця і гэта было Божым стварэннем, то сэрца хлапчука шчымела ад болю, калі дзеля гасцей адлоўліваліся белыя і чорныя лебедзі, прыгожыя, як маленькія каравелы, з доўгімі выгінастымі шыямі, даверлівыя да чалавечых рук.... Болей »

Полымя 2 (964) 2010
pdf

Полымя 2 (964) 2010

Літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс

Ура! Паўгода вучобы ў сяржанцкай школе засталося ў мінулым. Я бязмежна рады гэтаму факту, а таксама ўсцешаны тым, што накіраваны ў праслаўлены гвардзейскі полк, раскватараваны ў старажытным Полацку. Да гэтых радасцей дадаецца і яшчэ адна — туды ж накіраваны і мой сябра Валянцін, зямляк. Не з маіх Лучыцаў... Болей »

Полымя 3 (965) 2010
pdf

Полымя 3 (965) 2010

Літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс

Маладзенькія дочкі збіраліся на вяселле, прыхарошваліся перад люстэркам. Бацька, седзячы ля стала, назіраў за імі з-пад насупленых броваў, а ў душы ціха радаваўся, што збярог дзяцей, выгадаваў адзін, пасля заўчаснай смерці жонкі. А колькі няшчасцяў давялося перажыць: вайну, бежанства, рэвалюцыю, халеру... Болей »

Маладосць 12 (697) 2011
pdf

Маладосць 12 (697) 2011

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

«Музыку я пачала пісаць значна раней, чым вершы. Музычнасць радкоў, іх рытміка — гэта тое, без чаго я не бачу для сябе паэзіі. У мяне зараз рыхтуецца кніга, у якую я збіраюся ўключыць і свае малюнкі (я яшчэ і малюю ад няма чаго рабіць!), а наогул мяне вельмі цікавіць само прызначэнне паэта і яго сутнасць…... Болей »

Полымя 4 (966) 2010
pdf

Полымя 4 (966) 2010

Літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс

Сонца зайшло. Толькі на захадзе неба яшчэ свяцілася чырванню, як шчака маладзенькай дзяўчыны, якую ўпершыню пацалаваў закаханы хлопец. Зямля апускалася ў млявасць летняе ночы, кароткай і ціхай. Над поплавам рассцілаўся пульхны сувой туману. Гэта быў час спакою, калі птушкі аціхлі ў гнёздах, толькі назойлівы... Болей »

Полымя 5 (967) 2010
pdf

Полымя 5 (967) 2010

Літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс

Анатолька! Твайму стрыечнаму брату Антону — семнаццаць. Здаецца толькі ўчора ён быў такім, як ты цяпер. Нарадзіўся ў пятніцу. І сёння пятніца. Ён першы, хто зрабіў мяне дзедам. А было мне тады ўсяго 49 гадоў. І я ўпершыню задумаўся, што я сталы чалавек, а можа, нават і стары. Цяпер жа, калі ў нас ужо... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org