be

Жуковіч Васіль

Жуковіч Васіль

Васіль Жуковіч

Нарадзіўся на Камянеччыне (хутар Забалацце) 21.09.1939 г. Беларускі паэт, празаік, публіцыст, перакладчык.

Аўтар кніг паэзіі: "У храме хараства і смутку" (2003), "He завіце радзіму малой" (2009), "Няўжо'і (2011), "Золата лістападу" (2012), "Замова ад рабства" (2017), "Боль, і вера, і любоў" (2020), зборніка сатыры і гумару "Цудадзейны вітамін" (2011), прозы: "Арабінавая ноч" (2015), "Бязмежжа памяці і любові" (2020), "Прадчуванні" (2021), кніжкі для дзяцей "Ласкавае сонейка" (2020) ды іншых. Ганаровы грамадзянін Камянецкага раёна.

Жуковіч Васіль. Выданьні

Прадчуванні
pdf

Прадчуванні

навелы, апавяданні, іранічны маналог
Жуковіч Васіль

Творы, што ўвайшлі ў гэтую кнігу, засведчылі прыхільнасць яе аўтара да малых жанраў інтымнага зместу. Тут выявіліся і цікавыя, часам унікальныя, сюжэты, і стылёвае багацце, і дакладнасць псіхалагічных характарыстык. Вернасць і здрада, далікатнасць і вераломства па-майстэрску паказаны ў людскіх учынках.... Болей »

Боль, і вера, і любоў
pdf

Боль, і вера, і любоў

кніга паэзіі
Жуковіч Васіль

У новай кнізе Васіль Жуковіч пранікнёна піша пра любоў да роднага краю, свайго народа, яго выдатных сыноў і дачок, родных ды блізкіх людзей – маці, каханай, сяброў, землякоў. Ярка вылучаюцца нізкі вершаў “Свяціся імя тваё”, “Інтымны лад”, “Духоўная радня”. Такая паэзія стварае ў чытачоў пазітыўны настрой.... Болей »

Бязмежжа памяці і любові
pdf

Бязмежжа памяці і любові

Эсэ. Партрэты. Роздумы
Жуковіч Васіль

Аўтар кнігі пранікнёна распавядае аб творчасці і цяжкіх выпрабаваннях трох славянскіх геніяў, неўміручай славе К.Каліноўскага. Уражвае загадкай К. Чорнага, расказам пра ўплыў М. Багдановіча на школьнікаў, пра адзінокага Я. Коласа, пакутніка С. Новіка-Пяюна, памяткую 95-гадовую А. Васілевіч, маладжавага... Болей »

Ласкавае сонейка
pdf

Ласкавае сонейка

Апавяданні, казкі, вершы
Жуковіч Васіль

Паэт Васіль Жуковіч, чые творы цягам дзесяцігоддзяў змяшчаюцца ў школьных падручніках, упершыню ў адным выданні побач з вершамі надрукаваў апавяданні і казкі. Кніга «Ласкавае сонейка» ўражвае жанравым і тэматычным дыяпазонам, адметным гумарам, добрым зместам. Прасякнутая любоўю да Беларусі, роднай прыроды... Болей »

Замова ад рабства
pdf

Замова ад рабства

Кніга паэзіі
Жуковіч Васіль

У тэматычна багатай кнізе паэтам не ўтойваюцца найвастрэйшыя, самыя балючыя праблемы сучаснага жыцця. Яго найбольш хвалюе будучыня роднай краіны, лёс яе мовы, духоўнасці, незалежнасці. У выніку з чытачом працягваецца шчырая і пранікнёная гамонка, распачатая ў ранейшых зборніках. Многія старонкі прысвечаны... Болей »

Арабінавая ноч
pdf epub

Арабінавая ноч

апавяданні, абразкі, аповесць
Жуковіч Васіль

Гэтая кніга — пра чалавечнае і звярынае ў людзях, а значыць — пра дабро і зло. Дзе б ні дзейнічалі станоўчыя героі твораў Васіля Жуковіча — у бязмежжы беларускае рэчаіснасці ці на чужыне, яны і ў экстрэмальных умовах захоўваюць сваю самасць, супрацьстаяць разбуральным сілам і, праяўляючы моц духу, трывала... Болей »

Цудадзейны вітамін
pdf

Цудадзейны вітамін

Кніга сатыры і гумару
Жуковіч Васіль

Зборнік складзены з двух раздзелаў. У першым з іх — творы, заснаваныя часта на адмоўных якасцях людзей і негатыўных момантах рэчаіснасці, а ў другім — уражанні паэта, што склаліся ад прачытання многіх беларускіх вешатворцаў; дасціпнаю моваю гумару ён дапамагае знакамітым і менш вядомым аўтарам усміхнуцца... Болей »

Няўжо?..
pdf

Няўжо?..

Кніга паэзіі
Жуковіч Васіль

Новыя цыклы вершаў, прывезеныя паэтам з замежжа (з Нямеччыны і з Парыжа, з Летувы і з Украіны), склалі першы раздзел кнігі. Але ў цэнтры яго ўвагі — сям’я, з яе клопатамі і праблемамі, і родная Беларусь, яе мінулае і новы дзень, яе апантаныя сыны і дочкі. Напэўна, уразіць чытача і раздзел з шаснаццаці... Болей »

Не завіце радзіму малой
pdf

Не завіце радзіму малой

кніга паэзіі
Жуковіч Васіль

Аўтара кнігі, багатай жанрава і тэматычна, найбольш хвалююць будучыня бацькаўшчыны, апаленай Чарнобылем і абцяжаранай бальшавіцкай спадчынай, лёсы яе сыноў і дачок, дарагіх яго сэрцу людзей.... Болей »

Уладзімір Караткевіч: вядомы і невядомы
pdf

Уладзімір Караткевіч: вядомы і невядомы

Зборнік эсэ, вершаў, прысвячэнняў

Адметнасць і непаўторнасць новай кнігі пра Уладзіміра Караткевіча заключаюцца найперш у тым, што яна нечым нагадвае сяброўскую сагу пра вялікага і легендарнага пісьменніка, пра чалавека, чые ўплывы на грамадскую думку, на фарміраванне гістарычнага светапогляду сучасніка працягваюцца і цяпер. Першую частку... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org