Творчасць Надзі – дотык, сустрэча, кожнае слова – вобраз, кожная думка – верш. Некалі мастак і музыка Алег Кабзар, адзін з нямногіх, каму ўдалося спалучыць Надзіны вершы з музыкай, сказаў, што яе паэзія “падобна кітайскім малюнкам на старой паперы, дзе вобраз размываецца і, нібы схаваны ў імгле, яго не відаць, але ведаеш, што ён ёсць”. Таксама са слоўнымі малюнкамі Надзі. Так - з малюнкамі, бо кожны верш – гэта серыя малюнкаў, слоўных малюнкаў, абуджаючых унутраны зрок душы.
Цяжка ды і немагчыма аналізаваць вершы гэтай паэткі. Кожны павінен зрабіць гэта сам.
Яе вершы лепш чытаць самому, у адзіноце, пры адпаведнай музыцы і ў адмысловым інтэр’еры. І тады, забываючыся на штодзённасць, душа адкрываецца на паэзію, а сэрца ў стане ўхапіць хвалі. Калі так станецца, розум успрыме сэнс, і перад чытачом адкрыецца не тое, што глыбіня, а бездань творчасці і таленту Надзеі Артымовіч.
:
::
Справаздача з бенефісу Надзеі Артымовіч, які адбыўся 22 лістапада 2007; перадачу падрыхтаваў Яраслаў Іванюк, Polskie Radio Białystok, www.radio.bialystok.plАртымовіч Надзея
Дадатковая даведка: Wydanie zrealizowano przy udziale wsparcia finansowego Ministra Spraw Wewnętrznych i Administracji w ramach projektu „X Spotkania Białorusinów Ziemi Bielskiej i Hajnowskiej Padlaszsza 2005”; Nowe wiersze Nadziei Artymowicz powstały w okresie stypendium przyznanego jej przez Ministra Kultury i Dziedzictwa Narodowego w 2005 roku.
Камунікат.org – Беларуская
Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая. Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая. Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384
ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska