- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Жывот выпірае на ўсе восем месяцаў — чыста пінгвін! Дзіця, вагой у чатыры з паловай кілі, не схаваеш, трэба б скінуць лішак вагі — патрабуе доктар, ды так хочацца салёнага! Як вынік — піць, потым салодкага кісленькім шліфанеш — яшчэ кіля на вагах. «Кафэ-бар», — чытаю, аж заказытала пад лыжачкай! У Наваполацку, калі вучыліся ў музычнай вучэльні, бегалі пасля стыпендыі ў бліжні павільёнчык «Марозка» ці дальняе кафэ «Пралеска» выпіць малочнага кактэйлю «Пінгвін». На абедах зэканоміш — але купіш некалькі порцый, паспытаць рознага гатунку. Гадоў пяць не сустракала любімы ласунак, і вось прыехала ў сталіцу! Як убачыла шыльду «Кафэ-бар», не адышлася ад дзвярэй, дачакалася адкрыцця і прамым ходам да стойкі. (Пінгвін, фрагмент)