- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Парцэлянавыя пастух і пастушка прайшліся ў танцы пад пяшчотную мелодыйку «Ах, мой мілы Аўгусцін!», і бялюткія парцэлянавыя ж галубкі над імі далікатна сутыкнуліся ружовымі дзюбкамі. Гадзіннік прабіў дзевяць вечара. Панна Дануся, пекная выпускніца Марыінскай жаночай гімназіі горада М*, закінула ў сакаўны раток чарговую порцыю разынак. Ах, як сумна... Татуся і мамуся сышлі ў госці, на дварэ сеецца дробны кастрычніцкі дождж, занудлівы, як настаўнік лаціны, і няма як развеяцца беднай паненцы, бо прыстойная заручоная дзяўчына не мусіць цягацца па сцямнелым мястэчку ў пошуках прыгод... Адно суцяшае — заўтра Дануся будзе спяваць у хоры Апякунства аматараў цвярозасці, а пасля — танцы! Дабрачынны кірмаш, і шляхетны Генусь з акцызнага банка падносіць вазачку з цукеркамі... (фрагмент)