- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
На думку Аляксандра Краўцэвіча, сёння можна казаць пра ментальную акупацыю Беларусі Расеяй. Праяўляецца гэта ў русіфікацыі ўсіх бакоў жыцця, а галоўнае – у атаясамленні беларусаў з расейцамі. Ілюстрацыяй ментальнай акупацыі Беларусі Расеяй можа служыць наступная гісторыя. «Я мяняў апоны на станцыі шынамантажу, – распавядае Аляксандр Краўцэвіч. – Сяджу ў офісе. Вісіць на сцяне тэлевізар, паказваюць нон-стоп расейскую нейкую праграму».