- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Мястэчка Варапаева пачыналася са шляхецкага фальварку. Але на пераломе ХІХ і ХХ ст. хутка пачало расці і амаль зрабілася раённым цэнтрам. Пра гэта сведчыць закінуты будынак райвыканкаму, перад якім у хмызняку стаіць забыты помнік Леніну. Найбольшую ролю ў гісторыі Варапаева, якая сягае XVІ ст., адыгралі графы Пшаздзецкія і чыгунка. У міжваеннай Польшчы тут паўстала буйная гаспадарка, пра якую нагадваюць будынак адміністрацыі (сёння – больніца), вадзяны млын з вялікімі жорнамі і прыгожы парк.