- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Аўтар гэтай кніжкі, Вальтэр Цішэк — амэрыканскі езуіт польскага паходжаньня, які практыкаваў у візантыйскім абрадзе. Пачуўшы аднойчы Божае пакліканьне — дапамагаць людзям адчыняць свае сэрцы Богу ён, пераадольваючы нечалавечыя выпрабаваньні і сьмяртэльную небясьпеку, ніколі не здрадзіў ні Творцы ні людзям. Пэўны час Цішэк выконваў сваю місію і на беларускай зямлі. Пасьля Беларусі, дзе ён быў пробашчам у Альбярціне, каля Слоніма, была Расея. 15 гадоў турмаў і лагераў, зь якіх ён адбыў як "шпіён Ватыкану" 14 гадоў і 9 месяцаў. Але і вызваліўшыся на волю, ён волі не атрымаў, бо ўся краіна была — лагер.