- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Выдавецтва Юнацтва было заснавана 2 студзеня 1981 года, выдавецтва спецыялізавалася на выданні кніг для дзяцей
У 2002 годзе, падчас чарговага прыступу “iнтэграцыйнай гарачкi” выдавецтва “Юнацтва”было злiквiдавана як непатрэбнае.
У юрыдычным сэнсе выдавецтва “Юнацтва” было не лiквiдавана, але ўвайшло ў склад выдавецтва “Мастацкая лiтаратура” як рэдакцыя дзiцячай лiтаратуры, але насамрэч гэтая «фузія» забрала маладому чытачу выключна яго выдавецтва.
У час самастойнага існавання выдавецтва "Юнацтва" толькі ім друкавалася амаль 120 кніг у год. Аб'ём зменшыўся пасля аб'яднання "Юнацтва" з выдавецтвам "Мастацкая літаратура".
У кнігу лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР i прэміі Ленінскага камсамола Беларусі Генадзя Бураўкіна ўвайшлі творы аб камсамольскім юнацтве. адданасці рэвалюцыйным ідэалам, аб светлым пачуцці кахання. У любві да цябе я не раз буду клясціся.... Болей »
Кнігу складаюць творы двух аўтараў. У першай частцы М. Баскін расказвае розныя вясёлыя гісторыі пра гайшынцаў, у якіх «жарты на агародзе растуць, разам з бульбай гайшынцы іх і ядуць... Яны і з сябе пасмяюцца і суседа не абыдуць, шартам зачэпяць». У другую частку кнігі ўвайшлі «Паданні роднага краю» Г.... Болей »
Антон Губараў, Міхась Усоскі, Марат Казлоў... Гэтыя імёны ўвекавечаны ў назвах вуліц, караблёў, піянерскіх дружын і атрадаў. У дакументальных паэмах, якія складаюць зборнік, аўтар расказвае пра подзвіг кожнага з гэтых юных герояў, пра тое, як змагаліся яны з ворагам і ў жорсткай барацьбе аддалі жыццё... Болей »
Зборнік склалі лепшыя вершы і паэмы Міхася Чарота. Голас паэта і сёння гучыць узнёсла і молада. Міхась Чарот — адзін з буйнейшых пісьменнікаў — пачынальнікаў беларускай савецкай літаратуры. Яго жыццёвы і творчы шлях у многім тыповы для таго пакалення літаратараў, якія прыйшлі ў літаратуру адразу пасля... Болей »
Зборнік “Як дрэва карэннем” лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР Ніла Гілевіча складаецца з чатырох раздзелаў: у першым — вершы пра радасць жыцця, працы і творчасці, пра дружбу і каханне, пра высокі абавязак і адказнасць быць чалавекам на зямлі; другі — прысвечаны памяці вайны; у трэці раздзел увайшлі вершы... Болей »
Аўтар, карыстаючыся паказаннямі сведкаў і архіўнымі дакумектамі, расказвае пра жорсткія расправы гітлераўцаў на Асвейшчыне ў гады Вялікай Айчыннай вайны. На шматлікіх прыкладах паказана дружба беларусаў, рускіх, латышоў, якая дапамагла ім аб'яднаць свае намаганні ў выратаванні маленькіх вязняў Саласпілса.... Болей »
Аповесці «Першы генерал», «Браняпоезд «Таварыш Ленін» і кінааповесць «Эшалон прайшоў» склалі кнігу прозы народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна. Усе гэтыя творы — на ленінскую тэму. Іван Шамякін нарадзіўся 30.01.1921 г. у вёсцы Карма Добрушскага раёна Гомельскай вобласці. Скончыў Гомельскі тэхнікум... Болей »
Кніжка «Каласкі», якую паважаны чытач узяў у рукі, дае магчымасць пазнаёміцца з узорамі творчасці старэйшай беларускай пісьменніцы Зоські Верас (Люд-вікі Антонаўны Сівіцкай-Войцік). Пачатак яе творчага шляху прыпадае на часы ўжо амаль легендарныя — на апошняе перадкастрычніцкае дзесяцігоддзе, калі ў... Болей »
Прыйша баба на поле жаць і схавала за кусты збан з малаком. Падкралася да збана лісіца, засунула ў яго галаву, малако выхлебтала, пара б і дадому, ды вось бяда – галавы са збана выцягнуць не можа. Ходзіць лісіца, галавою матае і гаворыць:– Ну, збан, пажартаваў, ды і досыць. Адпусці ж мяне, збаночак!... Болей »
Кніга прысвечана пакаленню, што нарадзілася і гадавалася ў зямлянках. Ім прыйшлося зведаць ваеннае ліхалецце, нялёгкія пасляваенныя гады, але яны пад апекаю старэйшых здолелі набыць дастатковы запас трываласці i дабрыні. Пісьменнік імкнецца пазнаёміць юнацтва ca светам дарослых людзей, не асцерагаецца... Болей »