- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дзейнасць генія беларускай нацыі - Янкі Купалы - у розных сферах жыцця да сённяшняга дня мае шмат нявывучанага, неспазнанага. А калі і вывучана, то не суміравана. Гэтая кніга аб’ектыўна і дастаткова поўна дае мажлівасць ацаніць месца і ролю Янкі Купалы ў сталенні і развіцці “Першай Беларускай газэты з рысункамі”, у фармаванні беларускіх адраджэнскіх настрояў на пачатку XX ст. “Наша Ніва” і Янка Купала ў развіцці літаратуры і мовы, мастацтва і культуры, у паўсюдным вырошчванні парасткаў беларускай нацыянальнай свядомасці - аснова большасці матэрыялаў зборніка. У навуковы ўжытак уведзеныя новыя звесткі. Пад другім вуглом гледзішча (справядлівым, непрадузятым) асвятляецца сама “Наша Ніва” і яе апошні рэдактар і выдавец Янка Купала. Матэрыялы “Дадатку”, грунтовыя, своеасаблівыя, таксама не пакінуць абыякавымі чытачоў. Моўныя асаблівасці выступоўцаў з краінаў блізкага і далёкага замежжа, артыкулаў “Дадатку” пакінутыя практычна без зменаў.