- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Юры Весялкоўскі вядомы ў беларускім замежжы як публіцыст. Аднак праз усё сваё доўгае жыццё ён пісаў таксама й вершы, друкуючы іх зрэдку ў розных беларускіх выданьнях. На схіле гадоў пастанавіў аб'яднаць свае вершаваныя творы ў кнігу, каб вынесьці на суд чытача. І хоць іхны аўтар сьцьвярджае, што ён "пачаў... Болей »
Напярэдадні Калядаў другі намесьнік генеральнага дырэктара акцыянернага таварыства “Моц” Зьміцер Аляксандравіч Каморын прайграўся ў карты, прагуляў усе свае перадсьвяточныя грошы. Не падымаючыся з-за стала, у прайдзісьвета Кучкіна, забыўшыся, што той прайдзісьвет, Зьміцер Аляксандравіч пазычыў, каб адыграцца... Болей »
Перад вамі кніга вершаў братоў Анатоля і Васіля ДЭБІШАЎ. Нарадзіліся яны ў 1962 годзе ў вёсцы Шамятоўка Свіслацкага раёна. Абодва скончылі Мінскі інстытут культуры. Жывуць і працуюць у Брэсце. Анатоль — дырэктар Дома культуры, Васіль — выкладчык у вучылішчы. Хоць яны і блізняты, вершы іх зусім непадобныя.... Болей »
У Віфляеме “былі на полі пастухі, якія трымалі начную варту каля статку свайго.” І зьвярнуўся да іх агел: “Ня бойцеся; я ўзьвяшчаю вам вялікую радасьць, якая будзе ўсім людзям: бо сёньня нарадзіўся вам у горадзе Давідавым Збаўца, Які ёсьць Хрыстос Гасподзь” (Лк. 2:8, 10-11). Аб якой радасьці дабравесьціў... Болей »
Ідуць калядоўшчыкі па вуліцы, вітаюць усіх, віншуюць, а ў адказ нуль эмоцый, ні ўсмешак, ні ніякіх праяваў радасці. Яшчэ весялей было ў метро, калі спадарыня, якая сядзіць у будцы адмовілася бясплатна прапускаць калядоўшчыкаў - прыйшлося нахабна ісці на пралом і са словам "дзякуй!" калядоўшчыкі нахабна... Болей »
Каляды – свята дзяцінства, свята радасці і адновы. Праз доўгія гады савецкай экспанісіі дзяржава пробавала выкараніць у традыцыйнай культуры народа такое свята, заступаючы яго нейтральным Новым годам. Тым не менш, Каляды захаваліся. Захаваліся ў народнай традыцыі, захаваліся ў літаратуры, у творах класікаў... Болей »
Мінорныя, настраёвыя вершы Ігара Пракаповіча прымушаюць задумацца пра высокае: пра час і вечнасць, чысціню душы, неабходнасць вернасці вытокам. Аўтару ўласціва тонкае адчуванне прыроды роднай Пастаўшчыны і хараства ўвогуле.... Болей »
На мяжы XIX–XX стагоддзяў прыкладна дзесяцікіламетровая адлегласць ніжняга цячэння ракі Вяты, левага прытока Заходняй Дзвіны, змяшчала шэсць вадзяных прадпрыемстваў. Найбольш вядомае з іх – паперня (пазней – млын, затым – гідраэлектрастанцыя) у фабрычным пасяленні (асадзе) Міжрэчча. Гісторыі яго з’яўлення... Болей »
Даследаванне Сяргея Чыгрына, прысвечана рэпатрыяцыі беларусаў Беласточчыны ў 1944-1948 гадах. Аўтар на працягу некалькіх гадоў, пачынаючы з 2000 года, ездзіў па Гродзеншчыне і запісваў успаміны беларусаў, якія не па сваім уласным жаданні пакінулі родныя мясціны на Беласточчыне пасля Другой сусветнай... Болей »
Кніга Ганны Севярынец «Савецкая Беларусь» уяўляе сабой збор выбраных тэкстаў, якія друкаваліся ў часы беларусізацыі ўласна ў газеце «Савецкая Беларусь», якую рэдагаваў вядомы пісьменнік Міхась Чарот. Скразная тэма кнігі – беларуская савецкая паўсядзённасць у памяці газетнага радка. Беларусізацыя, жыццё... Болей »