be

Навіны

Яшчэ адзін раман Філіпенкі цяпер даступны па-беларуску
2025-01-10 21:32
Яшчэ адзін раман Філіпенкі цяпер даступны па-беларуску
Выдавецтва Gutenberg, якое раней анансавала выхад раману Сашы Філіпенкі “Чырвоны крыж” у перакладзе на беларускую мову, апублівакала фота з надрукаванымі кнігамі ў сваім інстаграме.Неўзабаве мае з’явіцца падрабязная інфармацыя, дзе і як купіць пераклад. Сачыце за сацсеткамі і сайтам выдавецтва....
Таццяна Нядбай: Заява пра мову варожасці ў Літве — жэст салідарнасці
2025-01-10 21:22
Таццяна Нядбай: Заява пра мову варожасці ў Літве — жэст салідарнасці
Беларускія праваабаронцы выступілі з заявай аб недапушчальнасці выкарыстання мовы варожасці і праяваў нацыянальнай нецярпімасці. У дакуменце змяшчаецца заклік да літоўскіх уладаў правесці ўважлівае расследаванне інцыдэнтаў, звязаных з дыскрымінацыяй, а таксама прыцягнуць вінаватых да адказнасці. Сумесную...
Бахарэвіч выйдзе па-шведску ў перакладзе Эрыксана
2025-01-10 21:10
Бахарэвіч выйдзе па-шведску ў перакладзе Эрыксана
Раман Альгерда Бахарэвіча “Плошча Перамогі” мае выйсці ў перакладзе на шведскую мову ў сакавіку 2025 году. Такой навіной пісьменнік падзяліўся ў Facebook са спасылкай на стакогольмскае выдавецтва Ersatz.Пераклад здзейсніў Стэфан Эрыксан, колішні амбасадар Швецыі ў Беларусі.Анатацыя на сайце выдавецтва...
Не скарылася перад выпрабаваннем і па-новаму ўспрыняла жыццё
2025-01-09 21:47
Не скарылася перад выпрабаваннем і па-новаму ўспрыняла жыццё
Кацярына Ваданосава – беларуская спявачка, паэтка, музыкантка і рэканструктарка традыцыйных і гістарычных беларускіх строяў і тэкстыльных тэхнік. Таленавітая  асоба, якая мужна ўспрыняла сваю цяжкую хваробу, не скарылася перад выпрабаваннем і па-новаму ўспрыняла сваё жыццё. Гаворыць Кацярына Ваданосава:– ...
Добрая навіна! Цяпер Kamunikat мае аплікацыю для праслухоўвання аўдыёкніг на iPhone
2025-01-09 20:53
Добрая навіна! Цяпер Kamunikat мае аплікацыю для праслухоўвання аўдыёкніг на iPhone
У 2025 годзе Kamunikat працягвае радаваць аматараў беларускай літаратуры харошымі навінамі! Пры дапамозе добрых людзей у нас з'явілася аплікацыя для праслухоўвання аўдыёкніг праз iPhone!!! І яна без абмежаванняў працуе ў тым ліку ў Беларусі.Праграму можна загрузіць з AppStore і атрымліваць задавальненне...
Георгій Рой: салідарнасць і ўзаемападтрымка — у гэтым наша нацыянальная ідэя
2025-01-09 18:26
Георгій Рой: салідарнасць і ўзаемападтрымка — у гэтым наша нацыянальная ідэя
У эфіры Еўрарадыё — святар беларускага прыходу Канстантынопальскага патрыярхату ў Літве протаіерэй Георгій Рой.Сёння беларускае грамадства апынулася ў сітуацыі, калі дзве яго часткі назапашваюць розны жыццёвы досвед. І калі сітуацыя зменіцца і тыя, хто быў вымушаны выехаць з краіны, зможа вярнуцца на...
Пабачыла свет кніга вершаў Марыі Мартысевіч
2025-01-08 18:03
Пабачыла свет кніга вершаў Марыі Мартысевіч
У берлінскім выдавецтве hochroth Minsk выйшла першая кніга 2025 году. Ёй стаў зборнік вершаў паэткі Марыі Мартысевіч “Хагі Вагі”.У кнігу ўвайшлі вершы, напісаныя аўтаркай у 2020—2023 гадах. Мастацкае аздабленне — Кацярына Забела.Нагадаем, што ў выдавецтва hochroth Minsk летась з’явіўся сайт — minsk.hochroth.eu....
Болей »
Свабода (Тут і цяпер) 1/2004
pdf

Свабода (Тут і цяпер) 1/2004


14 гадоў таму мы выпусьцілі ў сьвет першы нумар “Свабоды”. Яе магутны ўзьлёт, выхад у лідэры беларускай мэдыя-прасторы скончыўся прыкрым падзеньнем. Гісторыя мела нешчасьлівы канец, адбіты ў чалавечых лёсах. Але канец газэты ня мог стаць канцом свабоды. Таму “Свабода”, зь якой у 1902-м пачалася сучасная... Болей »

Выспа
pdf

Выспа


Лукша Міра

Выспа - зборнік прозы Міры Лукшы, які сабраў пад адной вокладкай апавяданні пра жыхароў прыпушчанскіх вёсак, пра іх лёсы, іх пачуцці, перажыванні. Кніга насамрэч пра смерць, пра паміранне. Часам гэта паміранне людзей, часам – пачуццяў, мараў, спадзяванняў і, нават, ідэі. Але, як аказваецца, ідэя застаецца... Болей »

Паэмы
pdf

Паэмы


Сачко Зоя

Зоя Сачко выдала свой першы томік вершаў у 19 гадоў. І гэта кніга на досыць высокім узроўні. Вялікая сіла кнігі Зоі Сачко ў тым, што яе вершы, паказваюць, што кожная, нават самая звыклая рэч, мае схаваны ў сабе свой глыбокі метафізічны сэнс. (Тэрэса Занеўская, www.racyja.com)... Болей »

Белы гарлачык
pdf

Белы гарлачык


Мартынюк Жэня

Перад тым, як разгарнуць паэтычны зборнічак Жэні Мартынюк пад назваю “Белы гарлачык”, не ўтрымаешся, каб хві­лінку не палюбавацца на выяву кветкі на вокладцы. Сярод халоднага колеру вады ў аздобе абыякава-безаблічных талерак лісьцяў асабліва выразна бачыцца адзінокая прыгажосьць чысьцюткіх пялёсткаў... Болей »

Субота ў Малінніках
pdf

Субота ў Малінніках


Буйнюк Юрка

Некалькі слоў аб паэзіі У акце натхнення з самотай спараджаецца паэтычнае слова. Няма паэзіі без самоты, як слова без думкі. У сучасным свеце назіраецца недахоп думкі ды слова. Паэзія з’яўляецца злучнікам унутранага свету творцы са знешнім ды яго адносін з ім. Паэзія ёсць імпульсіўнай дзялянкай мастацтва... Болей »

Rezonanse pamięci
pdf

Rezonanse pamięci


Szatyłowicz Dymitr

Зборнік вершаў Дзьмітрыя Шатыловіча “Рэзанансы памяці” пабачыў свет у 2006 годзе і ўключыў у сябе аўтарскія пераклады з беларускай на польскую вершаў, якія раней друкаваліся ў зборніках "Эцюды падарожжа", "Маё Падляшша", а таксама некаторыя вершы з пазнейшых зборнікаў. Прадстаўленыя творы звязаныя з... Болей »

З крыніц
pdf

З крыніц

Зборнік артыкулаў

Зборнік матэрыялаў канферэнцыі, якая прайшла ў 1996 годзе ў Беластоку. Міжнародная канфэрэнцыя, арганізаваная беларускім літаратурным аб’яднаньнем “Белавежа”, прысьвечаная творчасьці беларускага пісьменьніка зь Беласточчыны Сакрата Яновіча. Дасьледчыкі беларускай літаратуры зь Беларусі, Нямеччыны, Вялікай... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org